інструкцыя да дзеянняў
Як стварыць крэатыўны хаб?
Вынікі падарожжа Марго Лазарэнкавай (Балкі)
па крэатыўным прасторам Германіі



Па-першае, трэба разабрацца у сваіх глыбокіх жаданнях. Ты хочаш аб'яднаць розныя крэатыўныя ініцыятывы ды кампаніі на падставе узаемнай дапамогі і кааперацыі ці агульнага будынку? Калі на першым плане у цебе развіццё агульнай суполкі, то віншаванні! ты будуеш не хаб, а кластар, і табе не заўседы трэба мець фізічны будынак. Пачынай ужо сення, стварай нефармальнае камьюніці аднадумцаў дзеля развіцця усёй індустрыі. Калі справы будуць ійсці паспяхова, то можна ужо афармляцца на афіцыйных паперах і пачаць дзёрзка прасоўваць вашыя інтарэсы па мясцовых гарвыканкамах ды прадстауляць Беларусь па свеце. Нехта ж павінен гэта рабіць?


Калі ты усё ж такі марыш пра двух-трох павярховы камунальны лофт ці адразу некалькі будынкаў, а лепш раён, з унутранымі вуліцамі і знешнім фінансаваннем, то парада адна: пачаный з маленькага. Два хлопца з рабочага горада Вуперталь пачалі са ста квадратаў заброшанай чыгуначнай станцыі, перш чым адваяваць у банка для себя увесь будынак станцыі цалкам і заставіць улады перебудаваць чыгунку у веласіпедную дарожку паўз увесь горад.

UtopiaStadt, Вуперталь
1
Канцэпт
Абазнач у сваёй галаве канцэпцыю будучай прасторы. Распавядзі пра гэта усім, каб лягчэй было з пунктам 2. І не хвалюйся, ніхто у цябе яе на стыпздзіць. Ідэя без рэалізацыі нават шматка сала сення не каштуе: задумкі ёсць ва ўсіх, на паперы, за барнай стойкай… але ж далёка не ўсе здзейсняюць задуманае. У нямеччыне канцепцый крэйтыўный прастораў шмат: ад Impact Hab (хабаў для сацыяльных прадпрымальнікаў) да мастацкіх сквотаў, ад студый-каворкінгаў з некалькімі рэзідэнтамі да раёнаў з вялякімі будынкамі сусветных карпарацый з крэатыўных індустрый.
МедыяГавань, Дюсельдорф
Крэатыўны квартал з офісамі медыя-кампаній, рэстаранамі, мастацкімі майстэрнямі, крамамі, стартап-хабам ды іншымі офіснымі прасторамі.
2
Каманда
Адзін у поле ня воін. Тым больш у крэатыўным поле Беларусі. Паспрабуй знайсці некалькі праектаў, якія таксама шукаюць дом. Знакаміты кластар Тайга у Пецярбургу пачаўся менавіта так. Не з квадратных метраў, а з розных кампаній з аднольковым жаданнем знайсці для себя стылевы дом.
Zovelrain, Essen - Прастора для канференцый на былой вугольнай шахце.
На фотаздымку: Асель (архітэктар, куратар Урбан Форум Алма-Аты), Женя (музыкант, стваральнік музычнай суполкі з Навасібірску), Аляксей (ко-фаўндар прасторы ЦЭХ, Мінск)
3
Фінансаванне
Так-так, стартавы капітал, бро, без яго нікуды. Пытанне толькі у колькасці. Напрыклад, комплекс УтопіяШтадт у Вупертале пачаўся з двух хлопцаў і крэдыту на 100 000 эўра, а крэатыўны квартал у Дортмундзе з паступовага улівання 2 мільёна эўра ад мясцовага муніцыпалітэту і Эўразвязу. Калі і першая, і другая сумма для цябе - катастрофа, то не пужайся. Балкі мы адкрылі на папалам з партнерамі улажыйшы на пачатку толькі па 500 даляраў. Але на новую прастору зараз ужо шукаем знешнее фінансаванне, бо трэба выходзіць на новы узровень і грошы тут як топліва. Самай устойлівай фінансавай мадэлью нам падаецца наступная схема: саму прастору манетызаваць як мага больш (арэнда працоўных месцаў, арэнда пад мерапрыемсты, бар з віном) , как яна сама сябе акупала, а адукацыйныя і культурныя праекты рабіць з грантавай дапамогай ці з астаткаў прыбылі за арэнду.
Dortmunder U, Дортмунд
UtopiaStadt, Вуперталь
4
Месца
Чаму будынак толькі на чацвертым пункце? Па-першае, не у будынку справа. Калі ёсць годны канцепт і па-добраму шаленая і моцная каманда – гайз, вы усё зможаце, увесь горад у вашых ног і знайсці заброшанае месца не зусім далека ад асноўных гарадскіх артэрый руху для вас будзе больш чым магчыма. Па-другое, жыцце крэатыўных прастораў не такое ж дліннае: у сярэднім 3-5 гадоў. Таму вы адразу павіннны настройваць себе, что асноўнае, что у вас ёсць – гэта вы самі, а не сцены, столь ды вакенцы. Тады пераезд на новые месца будзе для вас развіццем, а не "стрэс, гарэлка, адзінота".
Weltkunstzimmer, Дюсельдорф
5
Аудыторыя
Здаецца, ідэя – супер, каманда ёсць, месца знайшлі і нават грошы аднекуль раптоўна зваліліся, что яшчэ трэба? А вось што – людзі. Аудыторыя – гэта самае каштоўнае для любога хаба. Гэта тыя людзі, хто прыйде на вашае першае мерапрыемства, размесцяць першыя здымкі вашай прасторы у сваім Інстаграме, гэта тыя людзі, якія пойдуць за вамі на іншае месца, калі да гэтага прыйзде час ці абставіны. І чаму не пачаць працаваць з аудыторыей з самага пачатку? Запрашайце людзей на публічные дыскуссіі пра тое, что яны хацелі б пабачыць на новай прасторы, рабіце з імі рамонт, краудфандуйце на першае меропраемства. Уключайце людзей у працэсс, і тады "аудыторыя" пертварыцца у "суполку", што вельмі і вельмі найс.
Дызайн-квартал, Кёльн
6
Запуск
Не важна что у вас будзе на урачыстым адкрыцці - дамашнія ліманады ці чылійскае віно. Важна, хто прыйдзе. Паклапаціцеся запрасіць заранее тых людзей, каму у будучыні ваша прастора будзе карыснай: арганізатары мерапрыемств, фрылансеры, крэатыйны бізнес. І не забывайце паказваць прыклад астатнім самастойна. Працуйце у сваім хабе, самі арганізоўвайце курсы ды маркеты, кінапрагляды і адкрытыя лекціі. На этапе запуску важна паказаць добры прыклад.
7
Развіцце
Ніколі не спыняйцеся на дасягнутым, падарожнічайце, дзяліцеся сваім вопытам на канферэнцыях, сябруйце з іншымі прасторамі у вашым городзе, запрашайце гарвыканкам і мінкульт у свой хаб, спрабуйце аб'яднаць розныя індустрыі пад сваім дахам, развівайце он-лайн суполку вашага праекта і... ніколі не спыняйцеся на дасягнутым.
Дзякуй за магчымасць удзелу у паездке Гёте-Інстытуту.
Спадзяюся, што інфармацыя была карыснай і калі вы жадаеце адкрыць прастору у сваім горадзе ці далучыцца да нас у новым праекце - просто напішыце на balkiproject@gmail.com.
Made on
Tilda